У Баранавічах адкрылася выстава казачных мутантаў — звералюдзей (фота)

У Баранавічах адкрылася выстава казачных мутантаў — звералюдзей (фота)

Выстава “У гасцях у казкі, або Прыхадні з космасу” адкрылася 28 студзеня ў Баранавічах у выставачным зале мясцовага краязнаўчага музея. Мастак з Бярозы Уладзімір Найбіч год таму агаломшыў жыхароў горада муляжамі рэдкіх жывёл з мантажнай пены, казінай скуры і туалетнай паперы. Цяпер жа ён паказаў публіцы дву- і трохметровых “невядомых звяроў”.

Сярод экспанатаў — Дзяўчына-котка ў сіняй сукенцы, Акула-палач, Малпа-блазан і Зубр-волат у форме нацыянальнай зборнай па хакеі. Як адзначае выданне Intex-press, гэтыя экспанаты сведчаць пра бязмерную фантазію аўтара.

Паглядзець на казачных мутантаў можна ўсяго за 40 тысяч рублёў — столькі каштуе квіток для дарослага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі