У Баранавічах прынялі рашэнне знішчыць сцяг Украіны (фота)

Нагадаем, што Уладзімір Гундар 4 сакавіка выйшаў да кінатэатра “Кастрычнік” у Баранавічах з плакатам “Пуцінскія банд-агрэсары — гець з Украіны! — прэч з Беларусі!”, а таксама з дзяржаўным украінскім сцягам. За гэта актывіст быў аштрафаваны на 1 млн 950 тысяч рублёў.



“Рэчавыя доказы” — сцяг і плакат — было вырашана захоўваць да ўступлення рашэння суда ў законную сілу. Пасля гэтага ад загадчыка канцылярыі суда паступіў зварот да суддзі наконт рэчавых доказаў, і Півавар вынес рашэнне, што трэба “рэчавыя доказы — нацыянальны сцяг Украіны і плакат з надпісам… знішчыць”. Пастанова абскарджанню і апратэставанню не падлягае.



Старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца лічыць такое рашэнне ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала суседняй дзяржавы ганебным, якое, мякка кажучы, не спрыяе братэрскім адносінам беларусаў і ўкраінцаў.

 

Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі