У Баранавічах побач з дзіцячай пляцоўкай знайшлі цела жанчыны
Дом, у якім было знойдзенае цела жанчыны / sudexpert.gov.by
Больш за месяц у доме побач з дзіцячай пляцоўкай у Баранавічах ляжала цела жанчыны. Яго знайшоў камунальнік і патэлефанаваў у міліцыю. Пра гэта распавялі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз (ДКСЭ).
Дом, дзе знаходзілася цела, нежылы. Эксперты ДКСЭ, калі прыбылі на месца, папярэдне ўстанавілі, што з моманту смерці да моманту выяўлення цела прайшло больш за 30 дзён. Цела ўжо знаходзілася ў стане муміфікацыі. Тым не менш эксперты змаглі зняць адбіткі пальцаў. Яны супалі з адбіткамі жанчыны з Лунінецкага раёна, 1953 года нараджэння. Праверка па гэтым факце працягваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.