У Баранавічах развітаюцца з загінулым падчас тэракту у Расіі Вадзімам Куліком
Вадзім Кулік
У Баранавічах развітаюцца з загінулым падчас тэракту у сакавіку ў "Крокусе" ў РФ беларусам Вадзімам Куліком. Як кажуць сведкі, ён да апошняга ратаваў людзей. Для таго, каб апазнаць яго парэшткі, праводзілася ДНК-экспертыза. У Маскве адбудзецца крэмацыя. У суботу, 13 красавіка, урну з прахам пахаваюць на могілках у вёсцы Каўпеніца каля Баранавічаў. Развітанне з Вадзімам Куліком пройдзе ў рытуальнай зале на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, з 9-й гадзіны да 12:40, піша "Наш край".
Кулік з Баранавічаў. Ён рэгулярна прыязджаў на радзіму, дзе засталася дачка. Яму было 44 гады.
Падчас тэракту ў "Крокусе" загінулі яшчэ двое грамадзян Беларусі — ахоўнік Алім Кашавараў (памёр у бальніцы ад атрыманых цяжкіх раненняў) і дзіцячы псіхолаг Ганна Волкава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.