Памёр беларус, паранены падчас тэракту ў "Крокус Сіці Холе"

Алім Кашавараў

Алім Кашавараў / соцсети Алима Кошеварова

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі, пацярпелага падчас тэракту ў "Крокус Сіці Холе" ў падмаскоўным Краснагорску. У маскоўскай бальніцы імя Боткіна памёр Алім Іосіфавіч Кашавараў, 1981 года нараджэння, паведамляе пасольства Беларусі ў РФ. Кашавараў родам з Бабруйска. Ён працаваў у "Крокус Сіці Холе" ахоўнікам і падчас тэракту дапамагаў людзям ратавацца. Сам атрымаў шматлікія кулявыя раненні і ўсе гэтыя дні знаходзіўся ў бальніцы.

Беларускі пасол Дзмітрый Крутой ужо выказаў спачуванні сваякам загінулага. У беларускім дыппрадстаўніцтве кажуць, што аказваюць дапамогу сям'і, у тым ліку ў транспартаванні цела на радзіму.

Дагэтуль было вядома пра дваіх беларусаў, што загінулі ў тэракце. Гэта дзіцячы псіхолаг Ганна Волкава, 1978 года нараджэння, і Вадзім Кулік. Яму было 44 гады. Ён таксама, як і Кашавараў, працаваў ахоўнікам і да апошняга ратаваў людзей.

Нагадаем, тэракт у "Крокус Сіці Холе" адбыўся 22 сакавіка. У той вечар у канцэртнай зале мусіў адбыцца выступ гурта "Пікнік". Паводле апошніх звестак, падчас нападу і пажару загінулі 143 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі