У Барселоне праходзяць мітынгі за адзіную Іспанію

У Барселоне праходзяць мітынгі за адзіную Іспанію

У цэнтры Барселоны праходзяць мітынгі ў падтрымку адзінай Іспаніі: дзясяткі тысяч чалавек не хочуць, каб улады Каталоніі абвясцілі рэгіён незалежнай рэспублікай. Тыдзень таму ў Каталоніі адбыўся рэферэндум, на якім 90 адсоткаў удзельнікаў галасавання выказаліся за аддзяленне ад Іспаніі.

Напярэдадні мітынгі за адзінства прайшлі ў іншых буйных гарадах Іспаніі. Арганізатары акцыі ў Барселоне называюць яе мітынгам “маўклівай большасці”, якая выступае супраць рэферэндуму.

У рэферэндуме аб незалежнасці Каталоніі прыняло ўдзел 2,3 мільёна жыхароў аўтаноміі. Яўка склала 43%. Галасаванне было абвешчанае Мадрыдам незаконным.

У аўторак парламент Каталоніі мае намер абмеркаваць сітуацыю і, як мяркуецца, абвясціць незалежнасць, але прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой паабяцаў зрабіць усё, каб не дапусціць аддзяленне Каталоніі. Сярод іншага ён не выключае абмежавання правоў аўтаноміі, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі