У Барысаўскім раёне вылілася 10 тон карбамідна-аміячнай сумесі
Ратавальнікі каля бочкі з калійна-аміячнай сумессю
Надзвычайнае здарэнне адбылося 12 лютага ў вёсцы Прыяміна Барысаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
У 12:17 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на адкрытай пляцоўцы ААТ "Барысаўская Аграпрамтэхніка" прарвала бочку з карбамідна-аміячнай сумессю. Пры гэтым выцекла каля 10 тон сумесі.
Ратавальнікі стварылі пенную падушку і наклалі бандаж на запорную арматуру. Гэтыя меры дазволілі ліквідаваць цечу.
У МНС падкрэсліваюць, што перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі хімічна небяспечных рэчываў не зафіксаванае.
Работнікі прадпрыемства перапампуюць сумесь з пашкоджанай бочкі і перавязуць яе ў гаспадаркі раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.