У Барысаве патрабавалі выкуп за забітага
У горадзе Барысаў Мінскай вобласці затрыманая злачынная група, якая патрабавала выкуп за чалавека, які ўжо быў забіты. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Віола Сташкевіч:
«У Барысаве затрыманыя трое чалавек, якія месяц таму забілі і ўтапілі ў Бярэзіне маладога мужчыну. Днямі па тэлефоне забойцы патрабавалі ад яго бацькоў выкуп у абмен на жыццё іх сына.Падчас перадачы грошай злачынцы былі затрыманыя. Высветлілася, што аднаму з іх 37 гадоў і ён ужо мае судзімасць, двое астатніх — школьнікі. Зараз барысаўскія вадалазы шукаюць у рацэ цела загінулага».