30 траўня курс долара вырас да максімуму за дзевяць дзён

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 траўня курс долара вырас да максімуму за дзевяць дзён. Еўра паказвае максімальны курс за тыдзень, вырас таксама курс юаня. А вось у расійскага рубля мінімальны паказчык за апошнія шэсць дзён.

Вынікі валютных таргоў:

Долар ЗША — 3,2059 рубля (+0,0194 / +0,61% )
Еўра — 3,4737 рубля (+0,0165 / +0,48%)
100 расійскіх рублёў — 3,5691 рубля (-0,0058 / -0,16%)
10 кітайскіх юаняў — 4,4143 рубля (+0,0329 / +0,75%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі