"Грузінская Хартыя": ці ўратуе яна Грузію ад крамлёўскага ўплыву?

Менавіта зараз Грузія адварочваецца ад Еўропы. Што наўзамен паабяцала Масква?

Менавіта зараз Грузія адварочваецца ад Еўропы. Што наўзамен паабяцала Масква? / jam-news.net

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала да аб'яднання праеўрапейскай апазіцыі вакол "Грузінскай Хартыі" — так называецца план дзеянняў, які павінен мінімізаваць шанцы цяперашняй кіроўчай партыі "Грузінская мара" перамагчы на парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2024 года.

“Грузинская Хартия”: спасёт ли она Грузию от кремлёвского влияния?
Саламэ Зурабішвілі / jam-news.net

Чаму, нягледзячы на масавыя пратэсты і рэакцыю заходніх партнёраў, парламент Грузіі ўсё ж вырашыў пераадолець вета? Чаму для іх так важна прыняць гэты закон?

— Асноўная прычына — ім будзе вельмі цяжка выйграць выбары без гэтага закона. Гэта ўжо цалкам відавочна. Крытыкаў улады вельмі шмат, нашмат больш, чым калі-небудзь у Грузіі. А цяпер незалежныя медыя і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца маніторынгам празрыстасці выбараў і гэтак далей, аказваюцца пад ударам — адразу ж, як толькі гэты закон пачынае дзейнічаць. Гэта значыць нашмат прасцей будзе зноў атрымаць большасць у парламенце з гэтымі законам, чым без яго.

Другая прычына — гэта, мяркуючы з усяго, нейкія палітычныя пагадненні кіроўчай грузінскай партыі з расійскімі ўладамі. Гэта значыць, магчыма, адбываецца палітычны торг за кулісамі. Можна толькі здагадвацца аб рэальных аб'ектах гэтага торгу. Відавочна, нейкія дамоўленасці ў іх ёсць. Яны камусьці абяцалі, што прымуць закон, і цяпер усімі праўдамі і няпраўдамі яго прапіхваюць. І не ідуць на саступкі грамадству, якое вельмі выразна дало зразумець, што не хоча гэтага закона. І гэта, мабыць, самы непапулярны закон, прыняты на працягу ўсіх 12 гадоў кіравання "Грузінскай мары".

Ці азначае, што праз гэты закон Грузія страціць свой шлях у Еўрасаюз?

— Заходнія партнёры далі абсалютна выразна зразумець, што ўвогуле гэта будзе такі знакавы з боку грузінскіх уладаў жэст, калі гэты закон будзе прыняты і калі ён пачне працаваць. Гэта азначае перагляд усіх дамоўленасцяў, якія былі дасягнутыя дагэтуль. І гаворка не толькі пра еўрапейскую перспектыву Грузіі. Гаворка ідзе ўжо пра тыя рэчы, да якіх у Грузіі ўжо прывыклі. Напрыклад, бязвізавы рэжым з Еўропай, якім насельніцтва ўжо даўно з задавальненнем карыстаецца. Гэта значыць, і гэтага таксама краіна будзе пазбаўленая.

Ну і адпаведна, істотна скароцяцца аб'ёмы дапамогі, і ўсе будуць вымушаныя адчуць гэта на сваёй шкуры. Акрамя таго, абяцаюць санкцыі для тых палітыкаў, якія галасавалі за гэты закон. Наступствы будуць абавязкова. Пра гэта недвухсэнсоўна паведамілі заходнія чыноўнікі.

Як даўно "Грузінская мара" стала прарасійскай партыяй? Ці яна заўсёды ёю была?

— У многіх незалежных журналістаў падазрэнні аб тым, што "Грузінская мара" мае прарасійскія карані, былі ўжо даўно — з моманту яе з'яўлення наогул на палітычнай арэне. У чалавека, ідэйнага натхняльніка і галоўнага элемента, які змацоўвае партыю, — грошы з Расіі. Гэта значыць ён разбагацеў у Расіі.

“Грузинская Хартия”: спасёт ли она Грузию от кремлёвского влияния?
Бідзіна Іванішвілі / jam-news.net

Гаворка пра Бідзіну Іванішвілі?

— Так, маецца на ўвазе алігарх Бідзіна Іванішвілі. Для многіх людзей, для большасці выбаршчыкаў гэтай партыі яе прарасійскасць была невідавочная да 2022 года — калі Расія здзейсніла поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. І гэта быў паваротны момант, калі большасць насельніцтва ўсё ж такі пачала разумець, з чым мы маем справу. Таму што грузінскія ўлады, калі называць рэчы сваімі імёнамі, практычна не падтрымалі Украіну. Гэта значыць, яны паспрабавалі заняць нейкую нейтральную пазіцыю.

А нейтралітэт у такіх пытаннях азначае па вялікім рахунку тое, што ты прымаеш адзін з бакоў. І гэта было вельмі непрыемна для грузінаў, таму што нас з Украінай звязваюць добрасуседскія, партнёрскія адносіны на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Мы заўсёды былі поплеч і адчувалі шмат агульнага. Таму, калі ў рыторыцы ўладаў з'явілася непадтрымка Украіны і па сутнасці падтрымка Расіі, гэта стала вельмі вялікім расчараваннем для людзей, якія калісьці галасавалі за "Грузінскую мару".

Ну і ўласна з тых часоў — з зімы 2022 года — усе заявы, якія яны робяць, рашэнні, якія прымаюць, і законы, якія прапануюць, вельмі пракрамлёўскія. Уласна з гэтым законам таксама мы бачым, што яго вельмі моцна падтрымліваюць расійскія ўлады. І, напрыклад, самыя адыёзныя расійскія прапагандысты — Сіманьян, Кандэлакі і Салаўёў — адкрыта выходзяць і кажуць, маўляў, "Вось грузіны, якія малайцы! Глядзіце, які добры закон прымаюць!".

А што азначаюць заявы прэм'ера пра хуткае ўз'яднанне з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй? Хіба гэта не супярэчыць сувязям "Грузінскай мары" з Расіяй?

— Мне здаецца, не супярэчыць. Я казала, што адбываецца нейкі торг за кулісамі паміж грузінскімі і расійскімі ўладамі. Магчыма, абмяркоўвалася, што прадметам гэтага торгу можа быць узнаўленне кантролю Тбілісі над акупаванымі тэрыторыямі адной з рэспублік. Можа быць, ёсць нейкая такая дамоўленасць, што вось, калі вы вяртаецеся да нас пад крыло ў Расію і адмаўляецеся ад сваіх еўрапейскіх памкненняў, мы вам, так і быць, вернем у нейкай форме Абхазію ці Паўднёвую Асецію. Можа быць, ідзе нейкая такая спекуляцыя.

Але асабіста я не веру ў тое, што Расія так лёгка адмовіцца ад свайго ўплыву на гэтых тэрыторыях. Мне здаецца, тут чарговы раз будзе падман, нават калі такія перамовы вядуцца. І ў канчатковым выніку Грузія не адновіць праз добрую волю Расіі кантроль над Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

Ці ёсць шанец, што "Грузінская мара" прайграе наступныя парламенцкія выбары?

— Такі шанец, вядома, ёсць, бо па-ранейшаму ёсць мабілізаванае грамадства, якое вельмі моцна хоча пайсці прагаласаваць супраць "Мары". Электарат, скажам так, гатовы. Але ў нас ёсць іншая праблема: апазіцыя вельмі аслабленая і разрозненая. І на працягу мінулага дзесяцігоддзя вельмі добра працавала прапаганда, паліваючы брудам апазіцыйныя партыі, якія ў выніку значна страцілі сваю палітычную сілу.

Зараз з'явілася агулам вельмі някепская ініцыятыва прэзідэнткі, якая прапануе аб'яднаць вакол сябе апазіцыю, правесці выбары і стварыць часовы ўрад. Мне здаецца, на цяперашні момант патэнцыял у грузінскай апазіцыі аб'яднацца вакол яе фігуры нашмат большы, чым калі-небудзь. Ёсць надзея, што на гэтых выбарах атрымаецца перамагчы "Грузінскую мару".

"Рускі закон" — гэтак называюць закон "Аб замежным уплыве" ў Грузіі, таму што ён аналагічны расійскаму закону. Згодна яму, няўрадавыя арганізацыі і медыя, даходы якіх больш чым на 20% фінансуюцца за кошт замежных фондаў, будуць аб'яўляцца арганізацыямі, якія ажыццяўляюць інтарэсы замежнай дзяржавы. Пераважная большасць СМІ і няўрадавых арганізацый у Грузіі менавіта такія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі