У Барысаве падчас будаўніцтва абрынулася крама "Еўраопт"

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на ратавальнікаў, абвал канструкцый адбыўся каля 16-й гадзіны ў аўторак. Калі рабочыя залівалі маналітнае перакрыццё, яно часткова абвалілася на плошчы 40 кв.м паміж першым і другім паверхамі крамы.
 
Чатыры рабочыя атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя. Паводле папярэдніх звестак, тры чалавекі атрымалі ўшыбы, у аднаго з рабочых — пералом косткі левага перадплечча. 

Прычыны абвалу будынка высвятляюцца.

 

Фота МНС і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі