У Барысаве работнік ЖКГ вырашыў пакараць гаспадара дрэнна прыпаркаванага аўто

Праз дрэнна прыпаркаваныя аўто складана было вывезці смецце, ілюстрацыйнае фота

Праз дрэнна прыпаркаваныя аўто складана было вывезці смецце, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Барысаве за хуліганства будуць судзіць супрацоўніка мясцовай камунальнай службы, які працаваў у прадпрыемстве па вывазе смецця. Мужчына праткнуў колы аўтамабілю, які перашкаджаў пад'ехаць да смеццевых бакаў. Паводле мужчыны, "жыхары дома пастаянна паркуюць свае аўтамабілі каля пад'езда, і кантэйнер са смеццем вывезці не ўяўляецца магчымым". Пра гэта ён расказаў супрацоўнікам міліцыі, калі яго затрымалі.

Мужчыну 60 гадоў. Паводле яго, праколваць колы ён ішоў мэтанакіравана — ноччу. Узяў з сабой цвік. З яго дапамогай пракалоў 2 колы і пайшоў. Раніцай гаспадар аўтамабіля патэлефанаваў у міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі