У Беларусь зноў прыязджаюць з прэс-турам расійскія журналісты

У Беларусь зноў прыязджаюць з прэс-турам расійскія журналісты

Беларускія ўлады арганізавалі чарговы прэс-тур для журналістаў расійскіх рэгіянальных і федэральных СМІ. Як піша sb.by, гэтым разам у нашу краіну прыехала каля 100 журналістаў з Масквы і Санкт-Пецярбурга, а таксама Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай абласцей і Прыморскага краю.

Сам прэс-тур пачаўся сёння ў Віцебску. У праграме візіту расіян — ААТ "Нафтан" у Наваполацку, Мінскі завод колавых цягачоў, холдынг "Амкадор", кампанія "Штадлер", Парк высокіх тэхналогій ды іншыя прадпрыемствы. 

Акрамя таго гасцям распавядуць пра падрыхтоўку нашай краіны да II Еўрапейскіх гульняў. Яны наведаюць "Мінск-Арэну", абноўлены стадыён "Дынама" і змогуць пагутарыць з кіраўнікамі спартыўнай галіны. 

Звычайна завяршэннем такіх прэс-тураў становіцца вялікая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расійскіх гасцей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі