У Беларусі 1400 палітвязняў
Палітвязняў менш не становіцца
У Беларусі 1400 палітвязняў. Праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 9 прозвішчаў. Гэта — Віктар Новікаў, Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі, Іван Пацко, Аляксандр Лаўрушчык, Іван Дрык, Павел Сергіеня, Дзмітрый Філіповіч і Арцём Лапіч. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Згаданым палітвязням выстаўлены абвінавачванні, альбо яны змешчаны пад варту ці нават пазбаўлены волі ў калоніі па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — за ўдзел у масавых пратэстах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.