У Беларусі 65% ахвяраў гандляроў людзьмі складаюць мужчыны

У Беларусі 65% ахвяраў гандляроў людзьмі складаюць мужчыны

Сярод беларусаў, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі, 65% складаюць мужчыны. Пра гэта паведаміла кіраўніца праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у сферы процідзеяння гандлю людзьмі” Наталля Жак.

Па яе словах мужчыны, з’яўляюцца большасцю пацярпелых ад гандлю людзьмі — 65%. Яны, у асноўным, становяцца ахвярамі прымусовай працы. Сярод пацярпелых жанчыны складаюць 35%, яны пакутуюць ад сэксуальнай эксплуатацыі.

“Ва ўсю гэтую структуру трапляюць і дзеці. На жаль, колькасць непаўнагадовых, якія трапляюць у сэксуальную эксплуатацыю і ўдзельнічаюць у порназдымках, расце”, — тлумачыць кіраўніца праекту.

Сярод замежных краінаў, дзе беларусы часцей за ўсё робяцца рабамі — гэта Расія і Польшча. Там людзі трапляюць на прымусовыя працы. У самой Беларусі нашыя грамадзяне становяцца ахвярамі сэксуальнай эксплуатацыі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі