У Беларусі адмовіліся прадаваць Geely грамадзяніну Расіі
У дылерскім цэнтры Мінска цэны на гэтыя аўтамабілі значна ніжэйшыя за маскоўскія / БЕЛТА
Дылеры Geely у Беларусі адмовіліся прадаваць свае аўтамабілі расіянам. У дылерскім цэнтры Мінска цэны на гэтыя аўтамабілі значна ніжэйшыя за маскоўскія, таму карэспандэнт Autonews.ru паспрабаваў набыць іх у беларускай сталіцы.
Як піша выданне, менеджэр аднаго з буйных дылерскіх цэнтраў адмовіўся афармляць дамову купілі-продажу на расійскі пашпарт. Але тут жа прапанаваў рашэнне: знайсці чалавека з беларускім дакументам і спачатку аформіць машыну на яго. Прычыны гэтага прадавец назваць не змог.
У яшчэ адным дылерскім цэнтры Geely па тэлефоне паведамілі, што расіяніну машыну прададуць, але для гэтага трэба прыехаць асабіста, каб "вырашыць пытанне з афармленнем на месцы".
Афіцыйны прадстаўнік кітайскай кампаніі ў Расіі пракаментаваць гэтую сітуацыю не змог, піша выданне.
Пры гэтым у "пакупніка" з Расіі не ўзнікла праблем у пытанні набыцця ў Беларусі аўтамабіляў Lada, Renault і Kia.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.