У Беларусі адмянілі месячныя ліміты на пасылкі з-за мяжы
У Беларусі ўнеслі змены ў парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ (№ 146 ад 24 красавіка) падпісаў кіраўнік дзяржавы. Ім адмяняюцца месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізасобам — 200 еўра і 31 кг у сукупнасці. Аднак, як і раней, будуць дзейнічаць разавыя нормы: цана пасылкі не мусіць перавышаць 22 еўра, а вага — 10 кг, паведамляе president.gov.by.
Дакумент адмяняе нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы — 300 еўра і 20 кг, калі фізасоба ўязджае ў нашу краіну наземным транспартам часцей за адзін раз за тры месяцы.
Указ пачне дзейнічаць з траўня 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.