У Беларусі адправілі ў калонію анкахворага, які прыехаў у краіну на абследаванне

Анатоль Пугач / t.me/viasna96
Анатоль Пугач / t.me/viasna96

У Баранавічах адправілі ў калонію анкахворага 28-гадовага Анатоля Пугача. Яго затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Хлопца абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

У матэрыялах абвінавачання гаворыцца, што хлопец “пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі”.

Суд прызначыў Пугачу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі