У Беларусі адвязалі павышэнне заробкаў ад росту прадукцыйнасці працы

У Беларусі адвязалі павышэнне заробкаў ад росту прадукцыйнасці працы

Беларускі ўрад часова адвязаў павышэнне заробкаў ад росту прадукцыйнасці працы. Адпаведная пастанова Саўміна №234 ад 16 красавіка 2020 года афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент набывае моц пасля афіцыйнай публікацыі і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года.

Раней павышэнне заробкаў работнікам дзяржарганізацый і арганізацыях, дзе дзяржава мела ў статутным фондзе долю больш за 50%, дапускалася толькі пры ўмове, што рост прадукцыйнасці працы перавышаў заробак, нагадвае БЕЛТА. Цяпер дзеянне гэтай нормы прыпыненае.

Такі захад уладаў можа сведчыць пра тое, што яны чакаюць у 2020 годзе падзенне ВУП — і не хочуць правакаваць жыхароў Беларусі перспектывай паніжэння заробкаў, якія да гэтай пастановы былі прывязаныя да вытворчасці працы.

Можна меркаваць, што гэтая мера спецыяльна ўведзеная ў год прэзідэнцкіх выбараў. Яны павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі