У Беларусі без электрычнасці застаюцца 207 населеных пунктаў

У Беларусі без электрычнасці застаюцца 207 населеных пунктаў

У Беларусі без электрычнасці застаюцца 207 населеных пунктаў (звесткі на 9.00), інфармуе прэс-служба МНС. Аварыйныя брыгады працуюць у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусь прыйшоў цыклон Daniella, які прынёс з сабой моцныя і працяглыя снегапады, а на поўдні — мокры снег з дажджом.

Ратавальнікі адзначаюць, што ў Мінску ў некалькіх месцах былі праблемы з рухам грамадскага транспарту. На з'ездзе з другой кальцавой аўтадарогі ў Мінскім раёне ў снезе заграз грузавік, яго ўжо выцягнулі.

Мінск засыпала снегам (фотарэпартаж)

Будаўнікі з бензапілой падчас цыклона Daniella рамантуюць дах у Мінску (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі