У Беларусі імкліва расце колькасць палітвязняў

У Беларусі налічваецца ўжо больш за 1400 палітычных зняволеных

У Беларусі налічваецца ўжо больш за 1400 палітычных зняволеных / t.me/belarusy_zarubezhja/

У Беларусі імкліва расце колькасць палітвязняў. Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 11 прозвішчаў. Гэта — Юрый Ваўчкевіч, Дзяніc Нікіта, Сяргей Шэх, Сяргей Мельнікаў, Юрый Томашаў, Павел Макаранка, Канстанцін Біч, Сяргей Кунашэнка, Дзмітрый Першын, Лілія Касценіч і Аляксандр Камлёнак. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Ваўчкевіча асудзілі за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі, Нікіту і Макаранку за тое самае да трох гадоў пазбаўлення волі кожнага, а Мельнікава — да аднаго года і 1 месяца. Шэха за "абразу" Лукашэнкі і "паклёп" на яго асудзілі на 2 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Томашава за "здзек з дзяржаўных сімвалаў" узялі пад арышт на тры месяцы. Біча за "абразу прадстаўніка ўлады" асудзілі на 1 год "хіміі", Кунашэнку за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі — на 2 гады "хіміі". Першына за "абразу" Лукашэнкі і "паклёп" на яго накіравалі на прымусовае лячэнне. Пад варту змясцілі Касценіч і Камлёнка па артыкуле "за абразу прадстаўніка ўлады".

У Беларусі налічваецца ўжо больш за 1400 палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі