У Беларусі колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 павялічылася да 1066

У Беларусі колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 павялічылася да 1066

У Беларусі колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 павялічылася да 1066. На раніцу аўторка быў 861 выпадак. Такім чынам, павелічэнне за суткі склала 205. У бальніцах знаходзіцца 976 чалавек (33 з іх маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх), выздаравелі і выпісаны 77. За апошнія двое сутак выпадкаў смерцяў пацыентаў з каранавірусам не было, іх колькасць ранейшая — 13 (па 5 у Мінску і Віцебску, 3 — у Мінскай вобласці).

У Мінску шпіталізаваны 601 чалавек, 45 выпісаны, у Мінскай вобласці — 104 і 1, у Віцебскай — 200 і 30, у Гомельскай — 32 і 1, у Магілёўскай — шпіталізавана 25 чалавек, у Гродзенскай — 11, у Брэсцкай вобласці — 3 (першы выпадак заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Баранавічах).

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе, што зроблены ўжо 46 тысяч тэстаў, задзейнічаны 13 лабараторый. У барацьбе з каранавірусам удзельнічаюць 25 тысяч беларускіх медыкаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, з серады ў нашай краіне працуе місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі