У самаізаляцыі апынуўся беларускі сенатар і старшыня гарвыканкама
![У самаізаляцыі апынуўся беларускі сенатар і старшыня гарвыканкама](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cats.jpg.webp?itok=pjX-eH26)
У самаізаляцыі апынуўся сенатар і старшыня гарвыканкама Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў. Ён паведаміў у Instagram, што ў яго няма COVID-19, вынік тэсту адмоўны. Дзямідаў адносіцца да кантактаў першага ўзроўню. "Я знаходзіўся ў адным памяшканні з інфікаваным чалавекам", — піша чыноўнік.
У звароце да жыхароў Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў паведамляе, што, нягледзячы на самаізаляцыю (пад назіраннем ён будзе каля тыдня), ён працягвае працаваць дыстанцыйна. Паводле яго слоў, сітуацыя ў горадзе "знаходзіцца пад кантролем". Дзямідаў заклікае гараджан строга выконваць рэкамендацыі лекараў, менш бываць у людных месцах ды выконваць санітарныя патрабаванні. "Беражыце сябе, сваіх блізкіх і найперш людзей старэйшага пакалення!", — піша старшыня гарвыканкама.
Дзмітрый Дзямідаў стаў сенатарам восенню 2019 года.
![У самаізаляцыі апынуўся беларускі сенатар і старшыня гарвыканкама](/sites/default/files/paragraphs/image/cats1.jpg)
![У самаізаляцыі апынуўся беларускі сенатар і старшыня гарвыканкама](/sites/default/files/paragraphs/image/cats2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.