У Беларусі могуць адмяніць манаполію "Белпошты"
Са сферы натуральных манаполій у Беларусі могуць выключыць стацыянарную і паштовую сувязь, З такой прапановай выступае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пра гэта журналістам распавёў кіраўнік ведамлства Уладзімір Калтовіч, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, прапрануецца ўвесці канкурэнцыю ў такіх сферах, як электрасувязь агульнага карыстання, стацыянарныя гарадскія тэлефоны і паштовая сувязь. "У гэтых галінах сёння могуць працаваць любыя юрыдычныя асобы, і мы лічым, што гэты рынак павінен быць канкурэнтным", — заявіў Калтовіч.
Дарэчы, менавіта манаполія "Белпошты" дазволіла ўладам на пачатку 2000-х гадоў выкінуць з сістэмы распаўсюду незалежную прэсу — не толькі газеты "Народная Воля" і "Наша Ніва", але і мноства рэгіянальных выданняў.