У Беларусі могуць дазволіць вяртанне ў інтэрнэт-крамы шэрагу тавараў

У Беларусі могуць дазволіць вяртанне ў інтэрнэт-крамы шэрагу тавараў

У Беларусі могуць дазволіць вяртанне ў інтэрнэт-крамы шэрагу тавараў. Найперш гаворка ідзе пра складанабытавую тэхніку. Гэтае пытанне яшчэ абмяркоўваецца, паведамляе Ірына Барышнікава, начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантроля за рэкламай Мінгандлю.

Прапануецца, што на працягу 7 дзён можна будзе вярнуць любы якасны тавар. Гэта прадугледжана зменамі, якія плануецца ўнесці ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў", інфармуе "Інтэрфакс-Захад".

БЕЛТА дадае, што Мінгандлю таксама прапануе прадугледзіць у законе забарону на змену кошту тавару па дамове куплі-продажу па ўзорах з моманту здзяйснення замовы тавару. Плануецца забараніць устанаўленне ў адносінах аднаго і таго ж тавару розных коштаў у залежнасці ад таго, якая аплата — наяўным ці безнаяўным разлікам.

У Беларусі могуць дазволіць вяртанне ў інтэрнэт-крамы шэрагу тавараў
Ірына Барышнікава. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі