У Беларусі могуць змяніць механізм распачацця крымінальных спраў
У Беларусі могуць змяніць механізм распачацця крымінальных спраў. Гэтае пытанне Аляксандр Лукашэнка збіраецца абмеркаваць з кіраўнікамі сілавых ведамстваў у траўні-чэрвені 2016 года.
"Галоўнае пытанне тут у тым, ці трэба нам гэта? Ці будзе карысць? — цытуе словы Лукашэнкі на калегіі Следчага камітэта БЕЛТА. — Калі гэта кардынальнае рашэнне, ну так пойдзем і на кардынальнае. Галоўнае, каб мы былі перакананы, што гэта патрэбна, карысна і дасць станоўчы эфект".
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч заявіў, што сісітэма, якая цяпер існуе ў Беларусі, была створаная яшчэ ў савецкія часы і пасля была "сур'ёзна мадэрнізаваная".