У Беларусі не будуць забараняць набажэнствы на польскай мове

Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску, ілюстрацыйнае фота

Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Набажэнствы на польскай мове ў Беларусі забараняць не будуць. Так упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў рэспублікі Аляксандр Румак адказаў на пытанне журналістаў.

Цяпер у Палаце прадстаўнікоў разглядаецца законапраект аб рэлігійных арганізацыях.

Па словах Румака, якія перадае ТАСС, у Беларусі "няма забароны на выкарыстанне нацыянальных моў, у адпаведнасці з Законам аб нацыянальных меншасцях кожны чалавек мае права выбіраць сабе і вызнаваць рэлігію на нацыянальнай мове".

Пры гэтым Румак патлумачыў, што выкарыстанне дзяржаўных моваў будзе абавязковым у сферы рэлігійнай асветы для дзяцей і дарослых — у нядзельных школах і занятках асветніцкіх груп. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі