У Беларусі новы штам каронавіруса: заразіцца можна за хвіліну
Доля прышчэпленых ад каронавіруса ў Беларусі амаль самая нізкая сярод суседзяў / Reuters
У Беларусі зарэгістраваны новы штам каронавіруса. Пра гэта распавёў намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка на "Беларусь 1".
— У асноўным цяпер цыркулюе так званы Дэльта-штам, але з верасня мы пачалі ўсталёўваць хаджэнне такога штаму, як дэльта лайт, — кажа Тарасенка.
Дэльта-штам адрозніваецца тым, што распаўсюджваецца хутчэй папярэдніх.
— Раней мы казалі, што дастаткова 15 хвілін і больш, то зараз патрабуецца да 15 хвілін, можна знаходзіцца побач з хворым чалавекам літаральна нейкія хвіліну-дзве, — працягвае намеснік міністра аховы здароўя.
На гэтым фоне ў Беларусі з 22 кастрычніка адменены абавязковы масачны рэжым. А Мінгарвыканкам больш не патрабуе ад кур'ераў і вадзіцеляў таксі вакцынацыі ад каронавіруса.
Рашэнні былі прынятыя зусім нядаўна. Абавязковы масачны рэжым пратрымаўся ўсяго 13 дзён, аднак яго адмянілі пасля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі.
У дзень адмены масочный рэжыму Мінздраў разаслаў беларусам запрашэнні вакцынавацца і нагадаў аб нашэнні масак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.