У Беларусі пачалі распрацоўваць сістэму страхавання ад беспрацоўя

У Беларусі пачалі распрацоўваць сістэму страхавання ад беспрацоўя

У Беларусі пачалі распрацоўваць сістэму страхавання ад беспрацоўя. На даручэнне ўраду ствараецца міжведамственная рабочая група. У яе склад будуць уваходзіць прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, юстыцыі, працы і сацабароны, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама наймальнікаў. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у наступным годзе распрацуюць пакет праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць механізмы фармавання і выкарыстання страхавога фонду.

Як стала вядома, ужо распрацаваны і прадастаўлены ва ўрад праект указу аб удасканальванні мер сацыяльнай абароны асобных катэгорый беспрацоўных. Мэта дакумента — дыферэнцыяванае павышэнне памеру дапамогі па беспрацоўі і стыпендый грамадзянам, якія праходзяць навучанне па накіраванню органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі