У Беларусі пачынаюцца экзамены ў дзевяцікласнікаў
Сёлета дзевяцікласнікі здаюць чатыры экзамены / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
У Беларусі з 1 чэрвеня пачынаюцца выпускныя экзамены ў дзевяцікласнікаў. Ім трэба будзе здаць 4 іспыты. Тры з іх пісьмова, адно — вусна. Першую пісьмовую працу — пераказ на беларускай мове — дзевяцікласнікі пішуць сёння.
5 і 7 чэрвеня яны павінны будуць напісаць пераказ на рускай мове і кантрольную работу па матэматыцы. На ўсе пісьмовыя работы адводзіцца па чатыры гадзіны. Адзначым, што ў мінулым годзе выпускнікі 9-х класаў пісалі па мовах не пераказ, а дыктоўкі.
Дату экзамен па гісторыі Беларусі кожная школа можа выбраць самастойна. Ёсць толькі адна ўмова — выпрабаванні нельга праводзіць два дні запар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.