У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 5 чалавек
Колькасць палітвязняў у РБ па-ранейшаму складае больш за 1300 чалавек
У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 5 чалавек. Гэта — Раман Гралеўскі, Сяргей Козікаў, Аляксандр Зубкоў, Аляксандр Сацюк і Сяргей Паспелаў. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Вядома, што Гралеўскі змешчаны пад варту за "абразу Лукашэнкі" і "абразу службовай асобы". Сацюк за тое самае асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі, Паспелаў — на 1 год і 6 месяцаў калоніі. Козікаў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў калоніі за "паклёп" у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Зубкоў па тым жа артыкуле асуджаны на 2 гады калоніі.
Колькасць палітвязняў у РБ па-ранейшаму складае больш за 1300 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.