У Беларусі пасля адмены віз чакаюць сустрэчных крокаў ЕС
У Беларусі пасля адмены віз чакаюць сустрэчных крокаў Еўрасаюза. Указам Аляксандра Лукашэнкі ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (новаўвядзенне распаўсюджваецца на ўсе краіны ЕС). Умова адна — у нашу краіну трэба ўехаць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск (пад дзеянне ўказу не трапляюць тыя асобы, якія прылятаюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі).
Начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка адзначыў, што візавыя правілы Еўрасаюза ўстаноўленыя рашэннем 28 краін і "даволі складана разлічваць на тое, што яны будуць змененыя ў залежнасці ад рашэння Беларусі". У той жа час у Мінску спадзяюцца, што "Еўрапейскім саюзам гэтае рашэнне будзе прынятае да ведама і будуць прынятыя нейкія сустрэчныя крокі ў накірунку развіцця кантактаў паміж Беларуссю і ЕС", інфармуе БЕЛТА.
#Беларусь вводит пятидневный безвизовый режим для граждан 80 стран https://t.co/muZCC56XQM ПОЛНЫЙ СПИСОК: pic.twitter.com/ME68yklg8s
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 9 января 2017 г.