У Беларусі павялічаная месячная норма бязмытных пасылак

У Беларусі павялічаная месячная норма бязмытных пасылак

У Беларусі павялічаная месячная норма бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага выкарыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях. Цяпер яна складзе 200 еўра і 31 кг. Гэта прапісана ў прэзідэнцкім указе №490 ад 22 снежня “Аб мытным рэгуляванні”, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым гаворка вядзецца пра сукупны аб’ём і кошт пасылак, атрыманых цягам месяца, а разавая норма застаецца ранейшай — 22 еўра і 10 кг.

Указ здымае абмежаванні на ўвоз у міжнародных паштовых адпраўленнях тавараў медыцынскага прызначэння, харчовай прадукцыі, дыетычнага лячэбнага харчавання, неабходных для грамадзянаў, якія пакутуюць на асобныя невылечныя захворванні.

З 14 красавіка 2016 года максімальная сума пасылак у Беларусі абмежаваная 22 еўра і 10 кіліграмамі на месяц (незалежна ад колькасці пакупак). За ўсе перавышэнні ліміту трэба плаціць 30% ад сумы перавышэння. Да таго ж даводзіцца плаціць дадатковы мытны збор у памеры 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацыяў за кожную пасылку.

Больш важных і цікавых навінаў у выніковай праграме "Петарда":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі