У Беларусі перавыканалі гадавое заданне па будаўніцтве жылля

У Беларусі перавыканалі гадавое заданне па будаўніцтве жылля

У Беларусі амаль на 16% перавыканалі гадавое заданне па жыллёвым будаўніцтве. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені-лістападзе арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 50,2 тысячы новых кватэр і ўвялі ў эксплуатацыю 4 мільёна 625,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 15,6% перавышае гадавое заданне.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, уведзена ў эксплуатацыю 1 мільён 859,7 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы — гэта 40,2% ад усяго аб’ёму ўведзенага жылля.  

На будаўніцтва жылля сёлета выкарысталі 35,7 трыльёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал — гэта амаль 20% ад агульнага аб’ёму інвестыцый.  

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі