У Беларусі плануюць павысіць падаходны падатак да 13%

У Беларусі падаходны падатак плануецца павялічыць да 13%. На пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах міністр фінансаў Уладзімір Амарын заявіў, што сродкі ад павышэння пойдуць на падтрымку сямей з дзецьмі, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

БЕЛТА дадае, што з 2015 года ў структуры выдаткаў на сацыяльную палітыку прадугледжаны сродкі на фармаванне сямейнага капіталу ў памеры 1,8 трлн рублёў. Дэпутаты прапанавалі прадаставіць магчымасць сем'ям выкарыстоўваць нейкія адсоткі з дэпазіта яшчэ да таго моманту, калі дзіцяці споўніцца 18 гадоў. Аднак міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна не пагадзілася, заявіла, што "разбагацеем на наступны год — унясем змены".

У праекце бюджэту даходы прадугледжваюцца ў памеры амаль 157 трыльёнаў рублёў. За вылікам выдаткаў (а іх ў 2014 годзе вырашылі максімальна аптымізаваць) у казне павінна застацца амаль 16 трыльёнаў. Таксама ў 2015 годзе ў бюджэт Беларусі паступіць каля 1 млрд 900 млн долараў вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты. Яны пойдуць у асноўным на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. Сярод іншых прагнозаў — зніжэнне інфляцыі да канца наступнага года да 12%, а стаўкі рэфінансавання — да 15-16%, паведамляе тэлеканал АНТ.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі