У Беларусі плануюць скараціць аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва
У Беларусі ў наступным годзе плануюць скараціць аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва. Такую магчымасць разглядае ўрад. Па словах міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага, жылля могуць пабудаваць менш на 500 тысяч квадратных метраў. Усё залежыць ад планавання бюджэту, інфармуе БелаПАН.
"Пытанне яшчэ да канца не вырашылі, мы яго першы раз разгледзелі, яшчэ разглядацца будзе ў Савеце міністраў. Сума фінансавання павінна змяніцца, тады і аб'ёмы змяняюцца", — адзначыў міністр.
У 2015 годзе ў нашай краіне было ўзведзена больш за 5 млн квадратных метраў жылля, сёлета плануецца 4 млн, у наступным годзе — толькі 3,5 млн.
Фота: БЕЛТА