У Беларусі плануюць спрасціць працэдуру будаўніцтва індывідуальнага жылля

У Беларусі плануюць спрасціць працэдуру будаўніцтва індывідуальнага жылля

У Беларусі плануюць спрасціць працэдуру будаўніцтва індывідуальнага жылля. Пра гэта ў аўторак на выставе "Будэкспа-2017" паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч. Ён пракаментаваў прапановы, якія накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта рабочая група па стымуляванні дзелавой актыўнасці, выключэнні залішніх патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання, удасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці ў будаўнічай сферы, інфармуе БЕЛТА.

Семянкевіч патлумачыў, як можа быць спрошчана працэдура па будаўніцтве фізічнымі асобамі індывідуальнага жылля. Прадугледжваецца, што ў існуючым жыллёвым фондзе прымаць рашэнне па ўсіх пытаннях будзе галоўны архітэктар раёна (па размяшчэнні аб'ектаў, па пытаннях пажарнай, санітарнай бяспекі).

"Новае жыллёвае будаўніцтва будзе ажыццяўляцца па горадабудаўнічых пашпартах, — кажа намеснік міністра. —  Чалавек не павінен ведаць усе патрабаванні жыллёвага кодэкса, будаўнічых стандартаў. У яго будзе горадабудаўнічы пашпарт, у якім будуць дакладна прапісаны ўсе яго правы і абавязкі".

Мяркуецца, што горадабудаўнічы пашпарт будзе ўручаць выканкам на аўкцыёне або проста пры прадастаўленні ўчастка.

Дзмітрый Семянкевіч лічыць, што дзякуючы гэтым зменам удасца пазбегнуць вялікай колькасці працэдур, каб людзі не праседжвалі чэргі ў выканкамах, атрымліваючы дазволы на будаўніцтва якога-небудзь навеса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі