У Беларусі прыкметна скарацілася будаўніцтва жылля для тых, хто мае патрэбу

На будоўлі

На будоўлі / @minstroybelarus

За восем месяцаў гэтага года ў Беларусі пабудавалі амаль на 11% менш жылля, чым за аналагічны перыяд летась. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Позірк" пасля аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У лічбах гэта выглядае так: за студзень-жнівень 2023 года ў Беларусі пабудавалі 23,2 тыс. новых кватэр, у 2022-м гэты паказчык складаў 26 тысяч кватэр. У квадратных метрах атрымалася менш на 6,67%. Сёлета ў эксплуатацыю ўвялі 2 млн 164,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы супраць 2 млн 319 тыс. у мінулым годзе.

Асабліва заўважна скарацілася будаўніцтва жылля для тых, хто мае патрэбу. У параўнанні з мінулым годам яно зменшылася на 18,57%. За восем месяцаў гэтага года для такіх грамадзян пабудавалі 831, 2 тыс.кв. м агульнай плошчы жылля, у мінулым годзе да верасня было пабудавана ўжо 1 млн 20, 8 тыс. Яшчэ больш заўважна скарацілася колькасць жылля, якое будуюць з дзяржпадтрымкай — на 24, 33%. Пабудавана 595 тыс. кв. м супраць 786, 3 тыс. кв. м у мінулым годзе.

Пры гэтым, паводле статыстычнага агляду ЕЭК, за студзень–ліпень 2023 года ўвод у эксплуатацыю жылля ў Беларусі вырас — на 8,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі