У Беларусі прынялі першы Нацыянальны план па правах чалавека
У Беларусі прынялі першы Нацыянальны план па правах чалавека. Пра гэта паведаміла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Паводле яе слоў, план падтрымаў кіраўнік дзяржавы і зацвердзіў сваёй пастановай урад.
"Гэты Нацыянальны план — палітычны дакумент, які з'яўляецца своеасаблівай дарожнай картай, што вызначае асноўныя накірункі дзеянняў па імплементацыі нашых абавязкаў па выкананню правоў чалавека", — цытуе словы Купчыной БЕЛТА.
Алена Купчына. Фота: БЕЛТА