У Беларусі распрацавалі бронекамізэльку, якая абараняе ад вінтовачных куляў

У Беларусі распрацавалі бронекамізэльку, якая абараняе ад вінтовачных куляў

Бронекамізэльку высокага класа абароны, якая можа абараніць ад вінтовачных куляў, распрацавалі беларкскія навукоўцы. Пра гэта распавёў акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі Аляксандр Ласкаўнёў.

"Навукоўцы нашага аддзялення ўдзельнічаюць у шматлікіх даследаваннях і пачынаннях, а таксама ў барацьбе з тэрарызмам. Сёлета намі будзе прапанаваная тэхналогія канструкцыі бронекамізэлькі высокага класа абароны супраць вінтовачных куляў з тэрмаўмацаванымі стрыжнямі. Гэта значыць, наша бронекамізэлька будзе супрацьстаяць вельмі магутнай зброі", — цытуе БЕЛТА тлумачэнні Ласкаўнёва.

Гэта чыста беларуская тэхналогія, падкрэсліў ён. Наладзіць вытворчасць такіх бронекамізэлек плануецца ўжо сёлета.

Гаворачы пра тое, што 2017-ы абвешчаны Годам навукі, Ласкаўнёў дадаў, што сёлета будзе створаны прататып беларускага электрамабіля. Яго плануецца зрабіць на аснове базавай мадэлі аўтамабіля вытворчасці "БелДжы". Акрамя таго, у 2017 беларускія навукоўцы плануюць стварыць так званы мабільны пыласос для гарадской гаспадаркі, распрацоўваюць шматфункцыянальныя беспілотныя лётныя комплексы з дальнасцю палётаў да 300 км, вядуць навуковы нагляд за будаўніцтвам БелАЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі