У Беларусі разглядаецца пытанне аб памілаванні ўкраінца Паўла Шаройкі

У Беларусі разглядаецца пытанне аб памілаванні ўкраінца Паўла Шаройкі

У Беларусі разглядаецца пытанне аб памілаванні ўкраінца Паўла Шаройкі. Займаецца гэтым камісія па памілаванні. Пра гэта ў пятніцу ў Палаце прадстаўнікоў распавёў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Шаройка працаваў у нашай краіне карэспандэнтам Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны. Яго затрымаў КДБ у кастрычніку мінулага года. Было заяўлена, што ўкраінец — шпіён, які стварыў у Беларусі агентурную сетку. Нібыта, ён — кадравы супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Павел Шаройка быў асуджаны на некалькі гадоў зняволення вясной 2018-га, суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Ва Украіне мяркуюць, што затрыманне ўкраінца адбылося ў адказ на затрыманне ў Чарнігаве беларуса Юрыя Палітыкі, якога таксама абвінавацілі ў шпіянажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі