У Беларусі сілавікі працягваюць рэйды па сем'ях палітвязняў

Затрыманне (ілюстрацыйнае фота)

Затрыманне (ілюстрацыйнае фота) / t.me/Neman102/

У Беларусі сілавікі працягваюць рэйды па сем'ях палітвязняў. "Белсату" вядома пра найменей тры такія сям'і, да якіх у сераду прыйшлі з ператрусамі.

Маштабныя рэйды прайшлі напярэдадні. Па звестках праваабаронцаў, 23 студзеня не меней за 100 чалавек зазналі пераслед. Пераважна гэта сваякі палітзняволеных і палітвязні, якія выйшлі на волю і не выехалі з краіны. Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні.

Аднак на волю выйшлі не ўсе. У Віцебску на 13 сутак арыштавалі былога выдаўца і распаўсюдніка незалежнай прэсы 76-гадовага Барыса Хамайду. На 15 сутак асуджана Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.

Мяркуецца, што затрыманні звязаныя з ініцыятывай INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі сем'ям палітвязняў і былым палітзняволеным. Нядаўна ў РБ ініцыятыву прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Падчас допытаў сілавікі найперш пыталіся, ці не атрымлівалі людзі прадукты праз дастаўку “Еўраопту” і хто аплачваў гэтыя прадукты.

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць адрэагаваць на масавыя затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі