У Беларусі спыняць дзеянне ўказу № 488 па барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам
З 1 студзеня 2019 года ў Беларусі спыняць дзеянне ўказу № 488 "Аб некаторых мерах па папярэджванні незаконнай мінімізацыі сумаў падатковых абавязацельстваў". Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.
Указ дзейнічаў з 2012 года і быў накіраваны на барацьбу з ілжэпрадпрымальніцтвам і ўхіленнем ад выплаты падаткаў. Ён выклікаў незадавальненне ў беларускім бізнесе, які лічыць, што для барацьбы з парушальнікамі дастаткова іншых інструментаў, напрыклад, Крымінальнага і Падатковага кодэксаў. Кійко кажа, што ўказ адмяняецца "з адначасовай рэалізацыяй палажэнняў, накіраваных на спыненне лжэпрадпрымальніцкай дзейнасці, у Падатковым кодэксе", інфармуе БЕЛТА. Гэтае новаўвядзенне стала магчымым пасля ўхвалення кіраўніком дзяржавы.