У Беларусі стала больш на 10 палітвязняў
У Беларусі 1476 палітвязняў / pixabay.com
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".
Гэта Арцём Бабкоў, Аляксандра Каско, Валерый Цімашэнка, Яраслаў Казакевіч, Дзмітрый Качаноўскі, Ксенія Алькенава, Юрый Адамаў, Мікалай Васілевіч, Дзмітрый Слук, Віктар Залатарэўскі.
Бабкова асудзілі за перадачу звестак пра перамяшчэнне расійскага войска. Каско і Яраслава ўзялі пад варту за кантакты з "экстрэмісцкімі" ТГ-каналамі. Цімашэнку за тое ж самае — асудзілі. Качаноўскага, Алькенаву, Адамава, Васілевіча і Слука ўзялі пад варту за "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". А Залатарэўскага вінавацяць у дзейнасці "экстрэмісцкага фармавання" і рэгістрацыю ў тэлеграм-канале.
На сёння ў Беларусі 1476 чалавек маюць статус палітвязняў. Людзей, якіх пераследуюць па палітычных прычынах, нашмат больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.