У Беларусі стала больш праблем у сферы ЖКГ — Святлана Ціханоўская

Толькі за мінулы год на сайце 115.бел пакінулі амаль два мільёны скаргаў на праблемы ЖКГ / virtualbrest.ru
Толькі за мінулы год на сайце 115.бел пакінулі амаль два мільёны скаргаў на праблемы ЖКГ / virtualbrest.ru

Святлана Ціханоўская адзначае, што беларусы ўсё часцей у размовах сталі скардзіцца на праблемы ў сферы ЖКГ.

"У сацсетках людзі дзеляцца са мной фота сваіх дамоў, у якіх, здавалася б, проста немагчыма жыць: цвіль на сценах, поўныя пад'езды смецця, са столі падае тынкоўка", — кажа яна. Ціханоўская нагадала, што толькі за мінулы год на сайце 115.бел пакінулі амаль два мільёны скаргаў.

"Напрыклад, у аграгарадку Трылесіна (гэта Дрыбінскі раён) паўтары тысячы чалавек ужо некалькі месяцаў жывуць без нармальнага водазабеспячэння – з крана цячэ іржавая вада, якую небяспечна піць", — расказвае яна. У выніку жыхары вымушаныя купляць ваду ў краме ці ездзіць па яе ў суседнюю вёску. А ў некаторых раёнах Віцебска з двароў перасталі вывозіць смецце — не хапае машын. Камунальныя службы нават просяць "прытрымаць смецце" дома.

"Ніхто не павінен жыць у такіх умовах", — кажа Ціханоўская. Яна заклікае быць больш актыўнымі  — пісаць лісты і ісці ў мясцовыя выканкамы, калі праблема не вырашаецца на ўзроўні ЖЭСа.

В Беларуси стало больше проблем в сфере ЖКХ — Светлана Тихановская
Так выглядае вада ў Трылесіна, мясцовыя жыхары кажуць, што яна яшчэ цямнейшая / "Зеркало"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі