У Беларусі студэнтам-медыкам 6 курса дазволілі выпісваць бальнічныя

У Беларусі студэнтам-медыкам 6 курса дазволілі выпісваць бальнічныя

У Беларусі студэнтам-медыкам 6 курса, якіх прыцягнулі для аказання меддапамогі ў паліклініках, дазволілі выпісваць лісткі непрацаздольнасці. Адпаведны загад падпісаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч (№ 113 ад 1 лютага 2022-га).

У загадзе адзначаецца, што на такі крок Мінаховы здароўя ідзе "у сувязі з эпідэмічным уздымам інфекцыйнага захворвання". Студэнтаў чакае "уводны інструктаж з наступнай праверкай ведаў".

Напярэдадні стала вядома, што ў мінскіх паліклініках хворых і звольненых медыкаў замяняюць студэнтамі. "У якасці валанцёраў" там працуе больш за 700 чалавек. У Мінздароўя кажуць, што працягнуць гэтую практыку і пасля студэнцкіх вакацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі