У мінскіх паліклініках хворых і звольненых медыкаў замяняюць студэнтамі
У мінскіх паліклініках хворых і звольненых медыкаў замяняюць студэнтамі медуніверсітэта. Пра гэта распавялі ў панядзелак на брыфінгу па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.
Ужо на сённяшні дзень "у якасці валанцёраў" там працуе больш за 700 студэнтаў. Працягнуць іх прыцягваць да працы і пасля таго, як вакацыі скончацца.
Каб кампенсаваць недахоп лекараў, спыненыя ўсе адукацыйныя праграмы і курсы падвышэння кваліфікацыі. "Ніякай панікі сярод насельніцтва быць не мусіць, — кажуць чыноўнікі. — Дапамога аказваецца. Прычым не толькі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй, але і па іншых напрамках".
Раніцай 31 студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны былі вялізныя чэргі ў паліклініках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.