У Мінску раніцай былі вялізныя чэргі ў паліклініках
У Мінску раніцай былі вялізныя чэргі ў паліклініках. Фота і відэа з'явіліся ў сацсетках. Людзі наракаюць на недахоп лекараў, якія да таго ж хварэюць. Чэргі з'явіліся на фоне рэкорднай колькасці новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі нават па афіцыйнай статыстыцы.
У камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама прызнаюць наяўнасць праблемы з чэргамі — людзі з тэмпературай, боллю ў горле па некалькі гадзін чакаюць прыёма. Там кажуць, што рэгулююць прыём пацыентаў па кожнай паліклініцы "у ручным рэжыме". Мінчукам рэкамендуюць пры павышэнні тэмпературы выклікаць лекара дахаты — колькасць выязных брыгад павялічылі.
Пазней старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан заявіла, што чэргі ўзніклі з-за таго, што 31 студзеня — "першы працоўны дзень пасля выходных". Да таго ж адбываецца рост захворвання на ВРВІ і каранавірусам штаму "омікрон". "Зварот пацыентаў звязаны з наяўнасцю скаргаў і жаданнем здаць ПЦР-тэст", — кажа Багдан. Жадаючых здаць тэст просяць звяртацца ў паліклінікі ў другой палове дня.
Чэргі ў паліклінікі ў панядзелак раніцай былі і ў іншых гарадах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.