У Беларусі створаны аргкамітэт па святкаванні Дня Волі

У Беларусі створаны аргкамітэт па святкаванні Дня Волі

У Беларусі створаны аргкамітэт па святкаванні 25 сакавіка Дня Волі. У яго ўвайшлі кіраўнікі Партыі БНФ, руху "За Свабоду", Аб'яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", інфармуе БелаПАН.

У паведамленні аргкамітэта адзначаецца, што "25 сакавіка з'яўляецца найбольш важнай датай у гісторыі сучаснай Беларусі, яна аб'ядноўвае ўсіх беларусаў, адданых ідэалам БНР, незалежна ад узросту, палітычных поглядаў і партыйнай прыналежнасці". Таму згаданыя палітычныя структуры заклікаюць усе зацікаўленыя арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ды правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні Дня Волі.

Першае пасяджэнне аргкамітэта адбудзецца 3 лютага ў штаб-кватэры Партыі БНФ у Мінску.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Нагадаем, 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі