У Беларусі сышла з рэек цыстэрна з палівам, якое везлі з Літвы ва Украіну

У Маладзечанскім раёне каля вёскі Зарачанская сышла з рэек цыстэрна з дызельным палівам, якое везлі з Літвы ва Украіну. Пацярпелых няма. Затрымка ў руху 12 цягнікоў склала больш за 6 гадзінаў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у цыстэрне было 57 тон дызельнага паліва. На месца выязджалі выратавальнікі, у тым ліку падраздзяленні хімічнай і радыяцыйнай абароны. З дапамогай аварыйна-аднаўленчага цягніка з пад'ёмнымі кранамі цыстэрну ўдалося паставіць на рэйкі і адправіць у рамонтную зону. На станцыю "Маладзечна" адбуксіравалі ўвесь цягнік для агляду.

Прычына аварыі на чыгунцы дагэтуль невядомая.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі